28 ліпеня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Льва Раманавіча Казлова (1938), вучонага-гісторыка, даследчыка ў галіне гістарычнай геаграфіі і картаграфіі Беларусі, пісьменніка, выдаўца
Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у в. Літвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю (маці Марыю Іванаўну, бацьку Рамана Іванавіча і трохгадовага Лёву) у Пінску. Пасля вайны пераехалі ў Кобрын. У школу (сёння СШ № 1) Леў пайшоў у 1946 г. і правучыўся там сем гадоў. Далей працягваў вучобу ў сярэдняй школе № 2, якую закончыў у 1956 г. У школьныя гады любіў чытаць, выяўляў здольнасці да малявання, захапляўся гісторыяй.
5 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віталя Уладзіміравіча Скалабана (1947–2011), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўцы, архівіста
Віталь Уладзіміравіч Скалабан нарадзіўся 5 жніўня 1947 г. у в. Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Уладзімір Рыгоравіч Скалабан, — настаўнік гісторыі, краязнаўца. Маці, Вольга Іванаўна, была жанчына ціхая, спакойная, заўсёды сур’ёзная, працавала эканамістам-статыстыкам у райсельгасхарчы.
10 красавіка 2022 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аркадзьевіча Шульмана (1927–1998), педагога, гісторыка, краязнаўца
Міхаіл Аркадзьевіч Шульман нарадзіўся 10 красавіка 1927 г. у Маскве. Пасля заканчэння школы cлужыў у штурмавой авіяцыі (1946–1955), паветраным стралком лятаў на самалёце ИЛ-10, атрымаў урадавыя ўзнагароды. Сваю службу завяршаў ў Пружанах Брэсцкай вобласці, з гэтым горадам, які стаў яму родным, і звязаў сваё далейшае жыццё.
18 студзеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Смяховіча (1952), вучонага-гісторыка, доктара гістарычных навук
Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч нарадзіўся 18 студзеня 1952 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адукацыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 г.на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат было сапраўдным шчасцем. Да дзевятага класа Мікалай ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй — ён марыў быць гісторыкам.
3 снежня 2021 г. — 230 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Лявонавіча Гамаліцкага (1791–1861), урача-фізіёлага, гісторыка, члена Віленскай археалагічнай камісіі, літаратара, педагога
Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі нарадзіўся 3 снежня 1791 г. у в. Бялавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, уніяцкі святар Лявон Гамаліцкі, амаль пяцьдзясят гадоў служыў у бялавіцкай Свята-Ільінскай царкве. Пачатковую, а затым і сярэднюю адукацыю Міхаіл атрымаў у школе манахаў-базыльянаў у Жыровічах. У 1809 г. паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта, вучыўся ў прафесара Юзафа Франка.
21 кастрычніка 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Дубейкі (1961), настаўніка гісторыі, краязнаўца
Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.
22 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага (1956), гісторыка, культуролага, доктара гістарычных навук, прафесара
Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі нарадзіўся 22 сакавіка 1956 г. у в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай васьмігадовай школы вучыўся ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы чыгуначнага транспарту, служыў у арміі.
20 сакавіка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), гісторыка, культуролага, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)
Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 г. у в. Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу ў Баранавічах (1963), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «гісторыя» (1969).
30 лістапада 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Платонавіча Крэня (1936–2014), гісторыка, краязнаўца, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (2000)
Іван Платоновіч Крэнь нарадзіўся 30 лістапада 1936 г. у в. Кузевічы Моўчадскай гміны Слонімскага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Платон Андрэевіч Крэнь (1896–1962), быў селянінам, але чалавекам складанага лёсу, паэтам, мемуарыстам. У 1959 г. Іван Крэнь скончыў гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура».
25 мая 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Платонавіча Прымачука (1936), гісторыка, эканаміста, прафесара Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута
Іван Платонавіч Прымачук нарадзіўся 25 мая 1936 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства прыпала на ваенныя і пасляваенныя гады. Закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу, што за 3 км ад роднай вёскі.